Лідзія Ярмошына пабудавала дом за “300 тысяч умоўных адзінак”

Лідзія Ярмошына пабудавала дом за “300 тысяч умоўных адзінак”

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына пабудавала дом у элітным пасёлку Дразды на ўскрайку Мінска за “300 тысяч умоўных адзінак”. У каментары Еўрарадыё яна распавяла, адкуль узяла такую значную суму. “Ну, па-першае, я прадала кватэру, — кажа Ярмошына. — Па-другое, у мяне былі пэўныя накапленні. А па-трэцяе, я пазычыла ў сваіх вельмі заможных сябровак”.

Паводле слоў старшыні ЦВК, яе сяброўкі — гэта “прыватныя натарыусы ў горадзе Калінінградзе” (у Расіі).

Лідзіі Ярмошынай 64 гады. На пасадзе старшыні ЦВК Беларусі яна працуе з 1996 года.

Лідзія Ярмошына пабудавала дом за “300 тысяч умоўных адзінак”
Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі