Літоўцы паказалі, як беларусы хаваюць кантрабандныя цыгарэты ў грузавіках
Кантрабанда ў грузавіку / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Літоўцы паказалі, як беларусы хаваюць кантрабандныя цыгарэты ў грузавіках. Былі затрыманыя чарговыя іх партыі — 225 тысяч пачкаў цыгарэт на агульную суму 837 тысяч еўра, схаваныя ў двух фурах. Мытнікам давялося выклікаць ратавальнікаў, каб яны дапамаглі адкрыць выяўленыя ў "пустых" грузавіках схованкі, піша літоўская Мытная крымінальная служба.
У літоўскай мытні кажуць, што кантрабандныя цыгарэты з Беларусі затрымліваюць рэгулярна. На мінулым тыдні яны ўжо паказвалі "класічныя" месцы ў грузавіках, дзе хаваецца кантрабанда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.