Мытнікі паказалі "класічныя" месцы ў грузавіках з кантрабандай цыгарэт з РБ

Знойдзеная схованка з кантрабандай / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Знойдзеная схованка з кантрабандай / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Літоўскія мытнікі паказалі "класічныя" месцы ў грузавіках, дзе хаваецца кантрабанда цыгарэт з Беларусі — столь і падлога. На гэтым тыдні ў Літве былі затрыманыя яе чарговыя партыі. Мытнікі вырашылі праверыць два пустыя грузавікі, якія прыехалі ў РБ. Яны заўважылі, што канструкцыі паўпрычэпаў былі нядаўна неахайна дэмантаваныя — засталіся сляды. У выніку выявілі схованкі (у адным грузавіку — у столі, у іншым — у падлозе) і больш за 47 тысяч пачкаў цыгарэт Minsk і NZ Gold. Па факце кантрабанды праводзяцца расследаванні, піша літоўская Мытная крымінальная служба.

У літоўскай мытні кажуць, што плынь кантрабанды з Беларусі сёлета знізілася, але застаецца значнай. Літоўцы па-ранейшаму знаходзяць цыгарэты з Беларусі не толькі ў грузавіках, але і ў грузавых цягніках.

Мытнікі паказалі "класічныя" месцы ў грузавіках з кантрабандай цыгарэт з РБ
https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі