Літва ўсталявала новую сістэму сканавання цягнікоў на мяжы з Беларуссю

Кантрабанда, якую знайшлі ў грузавым цягніку з Беларусі / З архіву delfi.lt
Кантрабанда, якую знайшлі ў грузавым цягніку з Беларусі / З архіву delfi.lt

Літва ўсталявала новую сістэму сканавання цягнікоў на мяжы з Беларуссю. Мэта гэтага праекта коштам амаль у шэсць мільёнаў еўра — спыніць кантрабанду, паведамляе euronews.com.

Высокадакладная рэнтгенаграфічная сістэма здольная прасвечваць вагоны і вызначаць хімічны склад, структуру і колер грузаў. Зараз сканер тэстуюць. Ён можа сканаваць цягнік, які рухаецца з хуткасцю 60 кіламетраў за гадзіну. Мытнікі атрымаюць вынік вельмі хутка.

У літоўскай мытні кажуць, што плынь кантрабанды з Беларусі знізілася, але застаецца значнай. Літоўцы па-ранейшаму знаходзяць цыгарэты з Беларусі, схаваныя ў грузавых цягніках. Беларусы хаваюць кантрабанду ў вагонах з драўнянымі грануламі і вуглём, у вагонах з даламітам і вапняком, з друзам. Сёлета за восем месяцаў было перахоплена тавараў на 23 мільёны еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі