Літоўскі фэст Galapagai запрашае беларусаў і прапануе візавую падтрымку

2 і 3 жніўня на мяжы Літвы, Латвіі і Беларусі на азёрным востраве ў літоўскім мястэчку Зарасай (Езяросы) пройдзе музычны фестываль Galapagai. Сярод хэдлайнераў фэсту ў гэтым годзе — беларусы "Ляпис Трубецкой", гурты Clawfinger, Hadouken!, літоўцы Biplan. Таксама на сцэне Galapagai сыграе магілёўскі гурт Akute.

Беларускім наведвальнікам арганізатары фестывалю і Амбасада Літоўскай Рэспублікі прапануюць бясплатныя візы. Квіткі можна набыць ў офісе агенцтва “Шаблі”: Мінск, вул. Калініна, 22-8 (з 9:00 да 17:00 у працоўныя дні). Кошт: 150 тыс. руб. (дзіцячы, да 10 гадоў), 350 тыс. руб. (дарослы). Квіток дае права наведаць усе дні фэсту.

Увага! Квіткі можна набыць толькі пасля рэгістрацыі на падачу дакументаў у пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі на дату не пазней за 26 ліпеня (электронны запіс на сайце амбасады).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі