Літоўскія мытнікі сёлета спынілі кантрабанду цыгарэт на 31,8 млн еўра
Літоўскія мытнікі за паўгода 2021-га спынілі кантрабанду цыгарэт на 31,8 млн еўра. Канфіскавана 8,8 млн пачкаў цыгарэт. Большасць з іх беларускай вытворчасці. Кантрабанда з Беларусі складае каля 75%, рэшта — з Калінінградскай вобласці РФ.
Мытнікі адзначаюць, што іх поспехі прывялі да падняцця коштаў на цыгарэты на чорным рынку. За пачак цыгарэт "Мінск", "Фэст", "НЗ" там давядзецца заплаціць 1,9-2 еўра (раней — каля 1,7 еўра), у краме — 3,76 еўра.
Самая буйная партыя нелегальных цыгарэт была выкрыта ў красавіку падчас ліквідацыі кантрабанднага склада. Там знайшлі каля 1 мільёна пачкаў на амаль 4 мільёны еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.