Літва адклікае амбасадара з Расіі, а пасол РФ мусіць пакінуць краіну
Літва адклікае амбасадара з Расіі, а пасол РФ мусіць пакінуць краіну. Пра гэтае рашэнне "панізіць узровень дыпламатычнага прадстаўніцтва" 4 красавіка аб'явіў кіраўнік літоўскага знешнепалітычнага ведамства Габрыэлюс Ландсбергіс. Паводле яго слоў, улады Літвы адрэагавалі "на расійскую агрэсію супраць суверэннай Украіны і зверствы, учыненыя расійскімі ўзброенымі сіламі ў розных акупаваных гарадах Украіны". У заяве згадваецца "жудасная масакра ў Бучы", паведамляе Delfi.
Ландсбергіс паведаміў, што Літва праінфармавала пра гэтае рашэнне сваіх партнёраў па ЕС і NATO, прапанавала ім зрабіць тое самае. Таксама вырашана закрыць расійскае генконсульства ў Клайпедзе.
МЗС РФ пагражае Літве "мерамі ў адказ".
Тым часам Латвія таксама паніжае ўзровень дыпламатычных дачыненняў з Расіяй. Пра гэта абвясціў міністр замежных справаў краіны Эдгарс Рынкевічс. Канкрэтныя захады, якія прыме латвійскі бок, будуць агучаныя пазней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.