Літва хоча як найхутчэй адключыцца ад агульнай энергасістэмы з Беларуссю

Але для гэтага ёй патрэбная падтрымка Эстоніі і Латвіі / pixabay
Але для гэтага ёй патрэбная падтрымка Эстоніі і Латвіі / pixabay

Літва хоча адключыцца ад агульнай энергасістэмы з Беларуссю і Расіяй у наступным годзе, піша выданне etaplius.lt.

Каб адключыцца ад гэтай сістэмы ў наступным годзе, Літве патрэбная падтрымка Эстоніі і Латвіі. Але Эстонія абяцае завяршыць пераўтварэнне сваіх электрасетак толькі ў пачатку 2025 года.

"Як кажуць, надзея памірае апошняй, але мы залежым ад эстонцаў. Калі яны не зменяць сваю пазіцыю, то, на жаль, адключэнне пойдзе паводле іх графіку, а не паводле нашага. Бо мы не можам сысці з сістэмы ў адзіночку", — кажа кіраўнік літоўскай кампаніі па перадачы электраэнергіі Litgrid Рокас Масюліс.

Сістэма BRELL, пра якую ідзе гаворка, была створаная ў 2001 годзе. Яна называецца па першых літарах краін, якія ў яе ўваходзяць: Беларусь, Расія, Эстонія, Латвія і Літва. Сістэма прадугледжвае сувязь ліній электраперадач усіх гэтых пяці дзяржаваў у адно электрычнае кальцо. У выпадку аварыйных сітуацый краіны гарантуюць адна адной падтрымку рэзервамі.

Пасля адключэння ад кальца BRELL энергасістэмы Літвы, Латвіі і Эстоніі мусяць будуць сінхранізавацца з кантынентальнай Еўропай. Рашэнне пра выхад з кальца краіны прынялі яшчэ ў 2019 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі