Літва ўводзіць новыя абмежаванні для электраэнергіі з БелАЭС

Літва ўводзіць новыя абмежаванні для электраэнергіі з БелАЭС

Літва ўводзіць дадатковыя меры, каб прадухіліць траплянне электраэнергіі з Беларускай АЭС. Адпаведныя змены ў законах, прынятыя парламентам, падпісаў у панядзелак прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа, перадае ru.delfi.lt.

Прынятыя папраўкі, як мяркуе Наўседа, дадуць дзяржаўным ведамствам Літвы дадатковыя рычагі для абароны ад продажу электраэнергіі, выпрацаванай на Беларускай АЭС. Прэзідэнт Літвы дадаў, што гатовы разам з адказнымі ведамствамі ўнесці пры неабходнасці дадатковыя прапановы па абароны інтарэсаў дзяржавы і яе жыхароў.

Прэзідэнцкая прэс-служба дадала, што Наўседа будзе дамагацца як мага хутчэйшай сінхранізацыі літоўскіх энергасетак з сеткамі Заходняй Еўропы. Пытанне пра адмову ад куплі электрычнасці з БелАЭС ён плануе пастаянна падымаць на двухбаковых і шматбаковых сустрэчах з кіраўнікамі дзяржаў Еўрасаюза (ЕС) і краін-партнёраў.

У адпаведнасці са зменамі ў чатырох законах, пасля ўводу БелАЭС у эксплуатацыю літоўскія прадпрыемствы не атрымаюць дазволу на імпарт электраэнергіі з яе. Калі ж дзяржаўная камісія па праверцы здзелак стратэгічных прадпрыемстваў выявіць, што імпарцёр уяўляе пагрозу для бяспекі краіны, яго ліцэнзію спыняць. Папраўкі набудуць моц са студзеня 2020 года.

Літва актыўна змагаецца супраць БелАЭС, якую будуць каля яе мяжы, у Астраўцы. У чэрвені 2017 года літоўскі Сейм заканадаўча прызнаў, што БелАЭС з'яўляецца небяспечнай і ўяўляе пагрозу для нацбяспекі Літвы, а таксама для навакольнага асяроддзя і грамадскага здароўя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі