Літва закрые два памежныя пераходы з Беларуссю 18 жніўня
Мяжа Літвы / Delfi
18 жніўня Літва закрые два памежныя пераходы з Беларуссю. Такое рашэнне прыняў сёння ўрад краіны. Гаворка ідзе пра пераходы "Шумскас — Лоша" і "Цвярячус — Відзы".
На мяжы працягваюць працу чатыры пункты пропуску: "Мядзінінкай — Каменны Лог", "Лаварышкес — Катлоўка", "Райгардас — Прывалка" і "Шальчынінкай — Беняконі".
Закрыццё двух памежных пунктаў у Літве тлумачаць адказам на магчымыя пагрозы з боку вагнераўцаў, якія перадыслакаваліся ў Беларусь. Некаторыя літоўскія палітыкі прапануюць цалкам закрыць мяжу з нашай краінай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.