Луцэнка: Новы міністр абароны Украіны выканае "радыкальна іншыя задачы"

Саветнік Парашэнкі Юрый Луцэнка заявіў, што "Гелецей выканаў сваю функцыю, і цяпер павінен прыйсці міністр, якому будуць пастаўлены іншыя задачы". Яны будуць "радыкальна іншымі".

"Раней мы знаходзіліся ў вострым супрацьстаянні з тэрарыстычнымі войскамі, а пасля — з рэгулярнай расійскай арміяй, — цытуе словы Луцэнкі УНІАН. — У гэтых умовах Гелецей быў прызначаны раней. У нас... быў вялізны выклік — уваход рэгулярнай расійскай арміі, і Гелецей вытрымаў сваю працу. Сёння прэзідэнт лічыць неабходным узмацніць гэты ўчастак працы, прызначыць іншую кандыдатуру".

Ужо ў панядзелак Пятро Парашэнка можа ўнесці ў Вярхоўную Раду кандыдатуру новага міністра абароны.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі