Лукашэнка: 2016 год стане праверкай на трываласць для ўсіх прадпрыемстваў
2016 год стане праверкай на трываласць для ўсіх прадпрыемстваў Беларусі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у пятніцу, 6 траўня, падчас наведвання Мінскага маторнага завода. Па словах кіраўніка дзяржавы, асабліва гэта датычыць "такіх гігантаў, да якіх адносіцца і Мінскі маторны завод", інфармуе БЕЛТА.
Таксама Лукашэнка гаварыў пра тое, што ў бліжэйшыя "год-два" Беларусь будзе мець поўны камплект уласнай вытворчасці аўтамабіляў. Ён адзначыў, што неўзабаве будзе праведзеная нарада, прысвечаная пытанням аўтамабілебудавання. Цяпер спецыялісты займаюцца глыбокай перапрацоўкай тэмы, сказаў Аляксандр Лукашэнка. Мэта — "атрымаць у выніку добры канкурэнтаздольны прадукт у выглядзе аўтамабіля, трактара і г. д.".
Фота: БЕЛТА