Лукашэнка адправіў у замежныя амбасады трох з чатырох намеснікаў Макея

Лукашэнка адправіў у замежныя амбасады трох з чатырох намеснікаў Макея

20 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прызначыў шэраг амбасадараў у розныя краіны свету.

Новыя прызначэнні атрымалі тры з чатырох намеснікаў міністра замежных спраў. Першы намеснік міністра Андрэй Еўдачэнка стаў амбасадарам Беларусі ў Нідэрландах. Алег Краўчанка паедзе прадстаўляць нашу краіну ў ЗША, а Андрэй Дапкюнас — у Аўстрыю. 

Такім чынам з трох намеснікаў Уладзіміра Макея сваю пасаду захаваў толькі Яўген Шастакоў. На пасадзе намесніка міністра ён знаходзіцца з сакавіка 2016 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі