Лукашэнка: Беларусь гатовая адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы (відэа)
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў аўторак на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу.
Па яго словах, наша краіна адкрыта дэманструе ўсяму свету гатоўнасць і здольнасць адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы ўсімі даступнымі спосабамі.
"Для гэтага ў нас створаная сучасная армія, здольная адэкватна рэагаваць на знешнія і ўнутраныя пагрозы нацыянальнай бяспецы і надзейна абараняць мірную працу беларускага народа", — перадае interfax.by словы беларускага кіраўніка.
Лукашэнка падкрэсліў, што ў сучасных няпростых умовах Беларусь забяспечвае свой суверэнітэт, абапіраючыся як на ўласныя сілы, так і на ўзаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве, АДКБ, на сяброўскія краіны. Разам з тым ён адзначыў, што афіцэры мусяць выхоўваць падначаленых, якія нарадзіліся і выраслі ў суверэннай краіне.
Па традыцыі на ўрачыстай цырымоніі кіраўнік дзяржавы ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу — прадстаўнікам Узброеных Сіл, МУС, Памежнага і Следчага камітэтаў, пракуратуры.