Лукашэнка — чыноўнікам: Працаўладкуйце сваіх жонак, палюбоўніц і палюбоўнікаў

Лукашэнка — чыноўнікам: Працаўладкуйце сваіх жонак, палюбоўніц і палюбоўнікаў

На нарадзе 9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў, каб яны тэрмінова ўладкавалі на працу сваіх бліжэйшых сваякоў. Такім чынам яны павінны даць прыклад усім астатнім грамадзянам. 

"Я пакуль звяртаюся да дзяржаўных службоўцаў і іншых значных у краіне асобаў: працаўладкуйце, калі ласка, сваіх жонак, мужоў, палюбоўніц і палюбоўнікаў, родных і блізкіх. Тых, хто павінен і можа працаваць. Калі жонка ці палюбоўніца хворая, ну што ж, будзем лячыць. Калі могуць працаваць і павінны, яны максімум з 1 красавіка павінны быць на працы", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Ён настойвае на тым, каб сваякі чыноўнікаў не плацілі "падатак на дармаедаў", а менавіта ўладкаваліся на працу. "Вы можаце сказаць: ды яны заплацяць $200, або Br400 у год. Не, пажадана, каб яны былі на працы. Я не хачу называць канкрэтныя прозвішчы. Палкоўнік Шпягун (начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Сяргей Шпягун. — БЕЛТА) павінен узяць гэтае пытанне асабіста на кантроль і мне далажыць пасля 1 красавіка".

"Паглядзіце па кадравым рэестры, хто такі багаты ў яе муж, што яна сядзіць сёння, нічога не робячы, маючы дзіця 20-22 гадоў і не маючы пенсійнага ўзросту. Напэўна, вы некаторых ведаеце, я таксама. Але пакуль прозьвішчаў не называю", — заявіў Лукашэнка.

Як паведамлялася раней, на нарадзе 9 сакавіка кіраўнік дзяржавы наклаў мараторый на "падатак на дармаедства". Таксама ён загадаў да 1 траўня ўладкаваць на працу ўсіх беспрацоўных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі