Лукашэнка — чыноўнікам: Што са стадыёнамі "Дынама" і "Трактар"? (відэа)

Аляксандр Лукашэнка жорстка крытыкаваў мінскіх чыноўнікаў, якія не ўмеюць працаваць з інвестарамі, зацягваюць рэалізацыю праектаў. Спыніўся ён і на спартыўных аб'ектах.




Аляксандр Лукашэнка: "Калі стадыён "Дынама" будаваць пачнем? Дзе будзем праводзіць міжнародныя спаборніцтвы па футболе? Стадыён "Трактар"... Гледзячы па тым, як развіваюцца падзеі, яго рэканструкцыю, напэўна, будзем пасля 2020 года пачынаць. Так справа таксама не пойдзе".



Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на кожным аб'екце існуе шмат праблемаў, якія доўгі час чыноўнікамі не вырашаліся. Лукашэнка прызнаўся, што больш гэтага цярпець не можа.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі