Лукашэнка дасць фізічным асобам 38 мільёнаў рублёў дзяржаўных крэдытаў

Лукашэнка дасць фізічным асобам 38 мільёнаў рублёў дзяржаўных крэдытаў

Дзяржаўныя крэдыты на 38,099 мільёна рублёў будуць вылучаныя ў 2018 годзе ў рамках рашэнняў кіраўніка Беларусі. Такая норма прадугледжаная ўрадавай пастановай №1046, прынятай 29 снежня 2017 года. 

Гэты дакумент зацвярджае агульныя напрамкі і ліміты дырэктыўнага крэдытавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў у 2018 годзе, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале

У 2018 годзе такім банкам, як ААТ "Белаграпрамбанк", "Парытэтбанк" і "Ашчадны банк "Беларусбанк" прапанавана выдаваць крэдыты на будаўніцтва жылля і накіроўваць грошы на куплю аблігацый ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".

Ліміт дырэктыўнага крэдытавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў у 2018 годзе вызначаны ў памеры 1240 млн рублёў. У тым ліку:

718,781 млн руб. — крэдытаванне ў рамках мерапрыемстваў дзяржпраграм;

483,12 млн руб. — крэдытаванне суб'ектаў гаспадарання ў рамках рашэнняў кіраўніка Беларусі і Саўміна;

38,099 млн руб. — крэдытаванне фізічных асоб у рамках рашэнняў кіраніка дзяржавы.

Ліміт дырэктыўнага крэдытавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў банкамі і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" у 2018 годзе складзе 817,39 млн руб.

Пастанова набыла моц з 1 студзеня 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі