Лукашэнка дазволіў гандляваць алкаголем з duty free на борце самалётаў

Лукашэнка дазволіў гандляваць алкаголем з duty free на борце самалётаў

Аляксандр Лукашэнка сваім указамі №296 ад 5 жніўня дазволіў гандаль алкаголем і цыгарэтамі з крамаў duty free на борце самалётаў. Пра гэта паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Тавары будуць прадавацца ў адпаведнасці з дамовамі паміж уладальнікамі крамаў бяспошліннага гандлю і беларускімі авіяцыйнымі арганізацыямі.

Ліцэнзія на права рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі і тытунёвымі вырабамі, выдадзенае ўладальніку крамы бяспошліннага гандлю, дае права гандлю на бартах самалётаў. 

Указ набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі