Лукашэнка хоча скараціць будаўніцтва жытла ў Мінску

Лукашэнка хоча скараціць будаўніцтва жытла ў Мінску

Аб'ёмы будаўніцтва жылля ў Мінску будуць штогод скарачацца. Асноўны акцэнт плануецца рабіць на развіцці гарадоў-спадарожнікаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам старшыню Мінгарвыканкама Анатоля Сівака, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка нагадаў, што раней было прынятае рашэнне развіваць гарады- спадарожнікі вакол Мінска, бо ў сталіцы і так жыве 20% насельніцтва краіны. "Далей нельга", — канстатаваў ён.

"Людзі павінны разумець, што мы кожны год, пасля II Еўрапейскіх гульняў асабліва, узмоцнена будзем скарачаць аб'ёмы будаўніцтва ў Мінску. Той, хто зразумее гэта раней за ўсіх, той і выйграе. Каля 1,5 тысячы, можа, ужо і 2 тысячы чаргавікоў хочуць будавацца ў Смалявічах", — акрэсліў перспектывы кіраўнік Беларусі. 

Важным фактарам ён назваў кошт будаўніцтва. У Мінску быў праведзены эксперымент па будаўніцтве жылля з абмежаваным прыбыткам у 5%. Лукашэнка пахваліў гэты досвед: "Чаму мы павінны мець справу з рознага кшталту, я іх груба называю, жулікамі — інакш іх і не назавеш, якія шкуру дзяруць з людзей? Думаю, нам трэба вывучыць гэты досвед". На яго думку, гэты досвед варта распаўсюдзіць на ўсю краіну. 

Таксма Лукашэнка пацікавіўся будаўніцтвам другой узлётна-пасадачнай паласы у Нацыянальным аэрапорце Мінск. "Мы яе павінны ў красавіку-траўні наведаць, увесці ў эксплуатацыю", — заявіў ён. Для зручнасці даезду ў аэрапорт ён загадаў сёлета, а максімум у наступным годзе, запусціць электрычнку. 

Таксама кіраўнік Беларусі пацікавіўся, як ідзе будаўніцтва на месцы старога аэрапорта ў Мінску. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі