Лукашэнка: ідэі фашызму жывуць у тых, хто называе свята 9 Мая "пабедабесіем"
Аляксандр Лукашэнка на парадзе 9 траўня 2020 года ў разгар эпідэміі каранавіруса / Reuters
"Фашызм і нянавісць пад сцягамі дэмакратыі беларусы на сваёй зямлі не прапусцяць", — заявіў Аляксандр Лукашэнка выступаючы на цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак у Магілёўскай вобласці, паведамляе Белта.
Кіраўнік краіны лічыць, што пасля падзення "гітлераўскага рэжыму" яго ідэі працягваюць жыць у тых, хто называе 9 мая "пабедабесіем":
"Хто бурыць помнікі воінам-вызваліцелям, хто гераізуе здраднікаў і калабарацыяністаў, пакланяецца нацысцкай сімволікі".
Свет не атрымаў урокі, асобныя дзяржавы і ўрада не заўважаюць і часам заахвочваюць праявы радыкалізму ў грамадстве, і нават адкрытага тэрарызму, лічыць Аляксандр Лукашэнка:
"Прадаць, зламаць і знішчыць тое, што мы з вамі стваралі чвэрць стагоддзя, нікому не будзе дазволена. Мы павінны захаваць нашу спакойную і мірную краіну ў імя загінуўшых дзеля гэтага", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
У 2020 годзе парад на 9 траўня выклікаў шмат крытыкі з боку беларускай грамадскасці. Людзі былі незадаволеныя, што падчас разгару пандэміі коронавируса ў краіне і па ўсім свеце ў Мінску будзе праводзіцца парад. Нягледзячы на рэкамендацыі СААЗ па абмежаванні масавых мерапрыемстваў, на парадзе прысутнічала некалькі тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.