Лукашэнка можа прыехаць з інспекцыяй на Беларускую АЭС

Лукашэнка можа прыехаць з інспекцыяй на Беларускую АЭС

Аляксандр Лукашэнка ў бліжэйшы час можа прыехаць з інспекцыяй на Беларускую АЭС. Пра гэта ў панядзелак паведаміў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Ён удзельнічае ў форуме "Атамэкспа 2018", які праходзіць у Сочы. Па словах Сямашкі, рыхтуецца даклад кіраўніку дзяржавы наконт АЭС і найхутчэй Лукашэнка яго праслухае непасрэдна на будаўнічай пляцоўцы атамнай станцыі ў Астравецкім раёне.

Як вядома, першы энергаблок Беларускай АЭС мусіць быць запушчаны да канца 2019 года. "Тэрміны напружаныя, але абсалютна рэальныя", сказаў Сямашка.

Як інфармавала Еўрарадыё, у пасланні да народу і парламента Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яму "дагэтуль ніхто ўцямна не далажыў, як АЭС будзе ўбудаваная ў сістэму энергетыкі краіны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі