Лукашэнка: Мы будзем праводзіць міралюбівую палітыку
Аляксандр Лукашэнка выказаўся за правядзенне міралюбівай шматвектарнай знешняй палітыкі, якой Беларусь павінна прытрымлівацца ў бліжэйшыя гады.
"Імкліва развіваюцца адносіны з нашым партнёрам, вялікім Кітаем. Мы развіваем нашы сувязі з Азіяй, Афрыкай, Лацінскай Амерыкай. Мы адкрытыя для сяброўства з ЗША і Еўрапейскім саюзам. Нехта, пачуўшы, што мы вядзем перамовы з ЗША, пачынаюць галасіць: "Лукашэнка некуды разварочваецца". Пабачыўшы нашы адносіны з Расіяй, нехта становіцца на дыбы на Захадзе. Ды не разрывайце нас, не сутыкайце нас з Расіяй, не сутыкайце ў Расіі нас з Захадам. Мы хочам, каб жыццёва важныя інтарэсы беларусаў былі тут”, — сказаў Лукашэнка ў сваёй прамове.
Таксама кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сілавы варыянт захопу ўлады ў Беларусі немагчымы і “плошчам ніколі не бываць”.