Лукашэнка: "Мяне ніхто не запрашаў сёння ў Маскву"
Аляксандр Лукашэнка ў чацвер паўдзельнічаў у святочных мерапрыемствах у Мінску, прысвечаных Дню Перамогі. Ён разам з сынамі ўсклаў вянок і кветкі да манумента Перамогі. Пасля Лукашэнка паразмаўляў з журналістамі. Між іншым, ён выказаўся наконт таго, чаму не паехаў на святкаванне ў Маскву.
"Па-першае, мяне ніхто не запрашаў сёння ў Маскву, па-другое, нават калі б запрасілі, было б складана развесці гэтыя мерапрыемствы [у Мінску і ў расійскай сталіцы]", — цытуе словы беларускага кіраўніка БЕЛТА.
Прапусціць жа святочнае мерапрыемства на Дзень Перамогі ў Мінску ён не можа, прызнаўся Лукашэнка. "А што людзі б сказалі, беларусы?", — кажа ён. Аляксандр Лукашэнка заклікаў лідараў постсавецкіх краін часцей збірацца 9 траўня ў Беларусі.
Дарэчы, на Парадзе Перамогі ў Маскве разам з Уладзімірам Пуціным і Дзмітрыем Мядзведзевым прысутнічаў былы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.