Лукашэнка: на помнік трэба паставіць мех бульбы і карову

Лукашэнка: на помнік трэба паставіць мех бульбы і карову

У інтэрв'ю казахстанскім журналістам з інфарагенцтва "Хабар" Аляксандр Лукашэнка паразважаў над значэннем для нашай краіны бульбы.

"Бульба — гэта наш выратавальнік..., — гаварыў беларускі кіраўнік. — На бульбе на адной людзі выжывалі. І калі мне кажуць, які б вы помнік паставілі за вайну ў Беларусі, я б мех бульбы на помнік узвёў і карову. Таму што [падчас вайны] карову ўводзілі кудысьці ў лес (лясы дрымучыя былі ў нас), хавалі там. І за кошт гэтага дзеці выжывалі, людзі...".

Лукашэнка прызнаўся, што вымушаны стрымліваць сябе і есці бульбу адзін раз на тыдзень (зрэдку — два разы). Ён баіцца растаўсцець, і тады не зможа гуляць у хакей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі