Лукашэнка: Нам дарагія братнія адносіны з рускімі і ўкраінцамі

Лукашэнка: Нам дарагія братнія адносіны з рускімі і ўкраінцамі

Беларусь ганарыцца тым, што неацэнны ўнёсак у перамогу над фашызмам зрабіў наш народ. Пра гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі. Ён нагадаў, што на франтах ваявалі каля 1,3 млн ураджэнцаў Беларусі. Больш за 400 з іх атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

Лукашэнка адзначыў, што Беларусь першай з савецкіх рэспублік прыняла на сябе жорсткі ўдар агрэсара, і падкрэсліў ролю беларускіх партызанаў у перамозе над фашызмам. "З усталяваннем на беларускай зямлі акупацыйнага рэжыму супраціў агрэсарам нарастаў з кожным днём. За гэты перыяд нашы партызанскія атрады і злучэнні знішчылі больш за паўмільёна варожых салдат і афіцэраў. Не менш, чым саюзныя арміі Злучаных Штатаў Амерыкі і Вялікабрытаніі пасля адкрыцця другога фронту. Рэйкавая вайна, якая разгарнулася на нашай тэрыторыі, амаль удвая скараціла пастаўкі ўзбраенняў і тэхнікі ў гітлераўскія войскі і стала гарантыяй паспяховай рэалізацыі стратэгічных планаў ўсёй вайны", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.

Разам з тым ён нагадаў, што вайна прынесла вялізныя страты нашаму народу. "Фашысты ператварылі наш квітнеючы край у жахлівы канвеер смерці, стварыўшы тут каля 260 канцлагераў і 110 гета. Арышты, катаванні, расстрэлы і шыбеніцы былі штодзённымі атрыбутамі гэтага рэжыму. Увесь свет скалануўся, даведаўшыся, што эсэсаўскія зондэркаманды сцерлі з твару зямлі тысячы беларускіх вёсак, з якіх больш за 600 спалілі разам з жывымі людзьмі - старымі, жанчынамі і дзецьмі", — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён дадаў, што Беларусь памятае ўрокі вайны і таму праводзіць мірную палітыку. "Найвялікшым дасягненнем сённяшніх дзён з'яўляецца мір і спакой на планеце і нашай роднай зямлі. Памятаючы ўрокі вайны, мы праводзім паслядоўную палітыку добрасуседства і міралюбнасці. Нам дарагія братнія адносіны з рускімі і ўкраінцамі. Мы высока цэнім дружбу і супрацоўніцтва з іншымі нацыямі і дзяржавамі. І мы зробім усё, каб беларуская зямля заўсёды заставалася жыватворным кутком стабільнасці, стварэння і добрай волі", — заявіў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі