Лукашэнка не разумее, чаму некаторыя спартсмены паехалі на Алімпіяду
У панядзелак падчас наведвання Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў выступленне беларускіх алімпійцаў у Рыа.
"Некаторыя паказваюць вынікі горшыя, чым да Алімпіяды пры адборы. Адсюль пытанне, чаго паехалі?" — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.
Лукашэнка заявіў, што памер заробку ў спорце павінен залежыць ад вынікаў, якія дэманструюць спартсмены. "Будзе вынік — атрымлівай дадаткова. Трэба даць магчымасць гуляць тым, хто хоча гуляць, а пасля ўжо плаціць грошы. А то прыйдуць да губернатара ці прэзідэнта: дай грошай. А вынік дзе?" — эмацыйна сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У Маларыцкім раёне Лукашэнку падарылі... карову
Нагадаем, беларускія алімпійцы заваявалі ў Рыа адно золата, два срэбра і адну бронзу.