Лукашэнка: ніякіх дурных грошай, ніякай "манілаўшчыны"!

Лукашэнка запатрабаваў больш актыўна развіваць новыя накірункі ў абарончым сектары эканомікі і ствараць узбраенне, запатрабаванае на сусветным рынку.

"Пры гэтым хачу папярэдзіць усіх: ніякай "манілаўшчыны", ніякага шапказакідальніцтва і выпрошвання грошай пад нейкія ідэі, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Толькі канкрэтныя вырабы, кошт, пастаўкі на знешні рынак і ў наша войска. І персанальная адказнасць, пачынаючы ад прэм'ер-міністра і заканчваючы ўсімі, хто будзе датычны да гэтай распрацоўкі".

Таксама кіраўнік дзяржавы, што "ніякіх шальных грошай" не будзе. Прычым, гэта датычыць не толькі ваенна-прамысловага комплекса, але і дрэваапрацоўкі, кандытарскай галіны.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі