Лукашэнка паабяцаў выбух у сферы ІТ-тэхналогій ў Беларусі

Лукашэнка паабяцаў выбух у сферы ІТ-тэхналогій ў Беларусі

У Беларусі чакаецца выбух у сферы ІТ-тэхналогій. Такую думку Аляксандр Лукашэнка выказаў падчас візіту на прадпрыемства "Кронаспан" у Магілёве, перадае БЕЛТА

Перавагамі Беларусі для інвестараў кіраўнік дзяржавы назваў наяўнасць працоўных рэсурсаў і высокі ўзровень адукацыі. На яго думку, у нашай краіне можна развіваць розныя галіны — ад дрэваапрацоўкі да ІТ-тэхналогій.

"З айцішнікамі нядаўна сустракаўся. Паглядзіце: у Беларусі па ІТ-тэхналогіях будзе выбух. Мы прайшлі першы этап, калі да нас прыязджалі, заказвалі ўсякія забаўкі, і мы на кагосьці працавалі. Цяпер пастаўленая задача: тут распрацоўваем праграмнае забеспячэнне, тут ствараем вытворчасць і прадаем гатовы прадукт", — патлумачыў Лукашэнка сваё бачанне сітуацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі