Лукашэнка падпісаў указ аб увядзенні контрсанкцый
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб увядзенні контрсанкцый (№ 128 "Аб выкарыстанні спецыяльных мер"), паведамляе БЕЛТА. Падкрэсліваецца, што ён прыняты "у мэтах забеспячэння бяспекі і абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь".
Што ж гэта за санкцыі? Прадугледжваецца забарона на ўвоз у Беларусь "асобных катэгорый тавараў", на імпарт працы ці паслуг, якія выконваюцца юрыдычнымі ці фізічнымі асобамі краін, якія раней увялі санкцыі супраць афіцыйнага Мінска.
У адпаведнасці з дакументам, складаць "чорны спіс" будзе ўрад. У ім будзе "канкрэтны пералік тавараў, працаў (паслугаў) і пры неабходнасці замежных юрыдычных і фізічных асоб".
Санкцыі Лукашэнкі — гэта адказ на санкцыі ЕС, ЗША і шэрагу краін, якія былі ўведзеныя за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, за парушэнне правоў чалавека і г. д. Аляксандр Лукашэнка таксама трапіў у "чорны спіс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.