Лукашэнка падпісаў закон аб рэлігійных арганізацыях

Ліквідаваная пратэстанцкая царква "Новае Жыццё"

Ліквідаваная пратэстанцкая царква "Новае Жыццё" / царква "Новае Жыццё"

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які карэктуе дзейнасць рэлігійных арганізацый у Беларусі, паведамляе ягоная прэс-служба.

Цягам года рэлігійныя арганізацыі павінны прайсці перарэгістрацыю. Прычым патрабаванні да рэлігійных грамадаў сталі больш жорсткія, чым былі раней.

Каб стварыць рэспубліканскае рэлігійнае аб'яднанне, цяпер патрэбна, каб у яго складзе былі дзейныя рэлігійныя суполкі ў кожнай вобласці і ў Мінску. Таксама для стварэння такога аб'яднання цяпер патрабуецца большая колькасць суполак, чым раней, і хаця б адна з іх павінна дзейнічаць не менш як 30 гадоў.

ТГ-канал "Хрысціянская візія" канстатуе, што новы закон мае рэпрэсіўны характар і не адпавядае міжнародным стандартам сферы свабоды сумлення і дзейнасці рэлігійных арганізацый. У ім узмацняецца адміністрацыйны кантроль за рэлігійнымі арганізацыямі. Улады атрымаюць большыя магчымасці адмаўляць такім арганізацыям у рэгістрацыі, пазбаўляць іх рэгістрацыі і ліквідаваць іх.

Мяркуецца, што асноўнай мішэнню новага закона стануць пратэстанцкія цэрквы ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі