У Беларусі можа прайсці перарэгістрацыя рэлігійных аб'яднанняў і арганізацый

У БПЦ будзе "асаблівая роля" / t.me/BelExarchate/
У БПЦ будзе "асаблівая роля" / t.me/BelExarchate/

У Беларусі можа прайсці перарэгістрацыя рэлігійных аб'яднанняў і арганізацый. Пра гэта заявілі ў апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Саўміне, піша sputnik.by. Цяпер ідзе падрыхтоўка праекта закона, які тычыцца канфесій, і ён ужо "вынесены на грамадскае абмеркаванне".

Чакаецца, што ў канцы чэрвеня законапраект атрымае ўрад. Далей яго перададуць у Нацыянальны сход. Новай рэдакцыяй закона замацоўваецца "асаблівая роля" БПЦ.

На сённяшні дзень у Беларусі зарэгістравана 174 рэлігійных аб'яднанняў рэспубліканскага ўзроўню. Агулам рэлігійных арганізацый зарэгістравана каля 3500. Папярэдняя рэгістрацыя праходзіла ў 2002-2004 гадах.

Пад рэпрэсіі ў Беларусі трапляюць і святары розных канфесій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі