Лукашэнка пахваліў дзяцей за тое, што ведаюць беларускую мову

Лукашэнка пахваліў дзяцей за тое, што ведаюць беларускую мову

10 сакавіка Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ўручаў пашпарты юным беларускім грамадзянам. Ён гаварыў пра патрыятызм і беларускую мову.

Па словах Лукашэнкі, "патрыятызм — не проста размовы пра тое, як мы любім Радзіму (хаця і гаварыць пра гэта трэба)". Беларускі кіраўнік лічыць, што гэта — штодзённая праца для Бацькаўшчыны, а таксама "захаванне гістарычных, культурных традыцый, абарона інтарэсаў дзяржавы і жыцця людзей".

Лукашэнка: "Усё гэта каштоўнасці, якія нашым продкам даводзілася адстойваць са зброяй у руках".

А пасля школьнікі разам з Аляксандрам Лукашэнкам спявалі дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

"Малайцы! Я ўважліва слухаў, як вы спявалі гімн, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — А то гавораць: "Беларускую мову не ведаем". Усё мы ведаем!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі