Лукашэнка "памілаваў" 13 чалавек, іх імёны пакуль не называюцца
Аляксандр Лукашэнка падпісаў памілаванні для 13 чалавек. Пра гэта ў эфіры БТ паведаміла намесніца кіраўніка Адміністрацыі Вольга Чупрыс.
Імёны гэтых людзей не названыя. Паведамляецца, што большасць з іх "учынілі злачынствы з дапамогай інтэрнэту", іншыя — "здзейснілі хуліганствва і ўдзельнічалі ў масавых беспарадках". 9 з 13 — непаўналетнія.
Частцы памілаваных замянілі калонію на "хімію" — гэта значыць, на волю яны пакуль што не выйдуць.
Спісы на памілаванне складаў Юрый Васкрасенскі. Як заявіла Чупрыс, у спісе не былі пазначаныя крытэры, па якіх гэтых людзей варта памілаваць. Чвэрць спісу складаюць яшчэ не асуджаныя. Не атрымалі памілавання тыя, хто адмовіўся падпісаць прашэнне і тыя, хто ўжо меў судзімасці раней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.