Лукашэнка адправіў у адстаўку прэм'ер-міністра і старшыню Нацбанка
Таксама змены закранулі 4 міністраў, 3 старшыняў аблвыканкамаў і іншых высокіх чыноўнікаў. Новым кіраўніком урада стаў Андрэй Кабякоў.
27 снежня Аляксандр Лукашэнка разгледзіў кадравыя пытанні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.
Прэм’ер-міністрам замест Міхаіла Мясніковіча стаў Андрэй Кабякоў, які дагэтуль узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта. У сваю чаргу кіраўнік віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец узначаліў Адміністрацыю прэзідэнта. Старшынёй праўлення Нацбанка замест Надзеі Ермаковай прызначылі Паўла Калаўра.
Як на нарадзе ў Лукашэнкі з-за дэвальвацыі паспрачаліся Мясніковіч і памочнік прэзідэнта
Іншыя кадравыя прызначэнні:
Васіль Мацюшэўскі — першы намеснік прэм’ер-міністра;
Уладзімір Сямяшка з першага намесніка прэм’ера стаў проста намеснікам. Старшыня наваполацкага гарвыканкама Наталля Качанава прызначана яшчэ адным намеснікам кіраўніка ўрада;
Міхаіл Жураўкоў — міністр адукацыі, Раіса Сідарэнка — намеснік міністра адукацыі;
Сяргей Налівайка — міністр падаткаў і збораў;
Віталь Воўк — міністр прамысловасці;
Уладзімір Зіноўскі — міністр эканомікі, Аляксандр Забароўскі — першы намеснік міністра эканомікі;
Андрэй Гаеў — старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасці
Мікалай Снапкоў і Ігар Бузоўскі — намеснікі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Таксама змяніліся кіраўнікі трох абласцей: брэсцкім губернатарам стаў Анатоль Ліс, віцебскім — Мікалай Шарстнёў, магілёўскім — Уладзімір Даманеўскі.
Іна Мядзведзева стала старшынёй Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:
Дзмітрыя Кацярыніча — генеральным дырэктарам ААТ “Мінскі аўтамабільны завод”;
Аляксея Якаўлева — генеральным дырэктарам ААТ “Белшына”;
Ігара Емельяновіча — генеральным дырэктарам ААТ “Мінскі маторны завод”;
Аляксандра Ерамеева — генеральным дырэктарам “Бабруйскаграмаша”;
Івана Пратуры — генеральным дырэктарам “Гомельшкла”.
Вызваленыя ад займаных пасадаў Уладзімір Цалка і Канстанцін Сумар.