Лукашэнка параўнаў рэнтабельнасць ільну з нафтай
Аляксандр Лукашэнка бачыць магчымым павысіць эфектыўнасць ільнаводчай галіны. Пра гэта ён заявіў сёння, 19 жніўня, падчас наведвання прадпрыемства “Вусце” Нацыянальнай акадэміі навук, размешчанае ў Аршанскім раёне. Гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні лёну і нарыхтоўцы насення.
Кіраўнік краіны сустрэўся з дырэктарам Інстытута ільна НАН Беларусі Іванам Голубам. Падчас гэтай сустрэчы Лукашэнка заявіў, што вырашчаны па тэхналогіі лён сёння рэнтабельны і можа прыносіць прыбытак да 70%. “У найлепшыя часы нафта такую рэнтабельнасць давала”, — сказаў Лукашэнка.
Як высветлілася, у некаторых гаспадарках ёсць праблемы з датрыманнем гэтай тэхналогіі, а таксама адчуваецца недахоп кваліфікаваных кадраў. Што да спецыялізаваных камбайнаў для прыборкі лёну, то трэба набыць каля 40 машын агульным коштам каля 8 мільёнаў долараў.
Кіраўнік краіны таксама азнаёміўся з тэхналагічным працэсам працы камбайна ў полі, а таксама прапанаваў прысутным журналістам павучыцца прыборцы лёну ўручную, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.