Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з Назарбаевым
Гутарка адбылася ў панядзелак, 6 кастрычніка.
Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі пытанні далейшага паглыблення двухбаковых адносінаў, а таксама падрыхтоўкі ў Мінску паседжанняў саміта кіраўнікоў краін-удзельнікаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.
Найбольш Лукашэнка і Назарбаеў гаварылі пра Еўразійскі эканамічны саюз. Закраналася тэма адначасовай ратыфікацыі дамовы аб ЕЭС, якую ўжо ратыфікавала Расія.
Фота — ria.ru