Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну, гаварылі пра Крым
Размова кіраўнікоў Беларусі і Расіі адбылася ўчора з ініцыятывы беларускага боку, адзначае РІА "Новости".
Паводле прэс-службы Лукашэнкі, адбылося абмеркаванне шэрагу актуальных пытанняў, у тым ліку "адносна Украіны і сітуацыі, звязанай з правядзеннем рэферэндума ў Крыме". Прэс-служба Пуціна дадае, што акрамя абмену меркаваннямі "па развіцці вострай крызіснай сітуацыі на Украіне", былі адзначаныя "важнасць і гістарычнае значэнне... ўз'яднання паўвострава з Расійскай Федэрацыяй".
Інфармацыі пра тое, што Аляксандр Лукашэнка падтрымаў дзеянні Уладзіміра Пуціна ў Крыме, няма.
Фота — ria.ru