Лукашэнка павіншаваў Пуціна да афіцыйнага абвяшчэння перамогі на выбарах

Лукашэнка павіншаваў Пуціна да афіцыйнага абвяшчэння перамогі на выбарах

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з пераканаўчай перамогай на выбарах прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, перадае БЕЛТА. Як паведамлялася раней, па падліках 99% бюлетэняў Пуцін набраў больш за 76% галасоў.

Вынікі выбараў у Расіі, як гаворыцца ў віншаванні, сведчаць пра высокі давер і падтрымку грамадзянамі Расіі "ўзятага курсу на ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, умацаванне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне". Лукашэнка выказаў перакананне, што беларуска-расійскае стратэгічнае партнёрства працягне пашырацца.

"Чакаем Вас з візітам у нашу краіну для правядзення пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы і абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва", — запрасіў кіраўнік Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі