Лукашэнка — пра 10-бальныя заторы ў Мінску: нечаканасць, што людзі скардзяцца

Лукашэнка — пра 10-бальныя заторы ў Мінску: нечаканасць, што людзі скардзяцца

У аўторак Аляксандр Лукашэнка прыняў старшыню Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава. Якраз у гэтую раніцу, як і папярэджвалі сіноптыкі, у сталіцы ўтварыліся 10-бальныя заторы. Рух транспарту быў ускладнены амаль на ўсіх буйных вуліцах, з парушэннем графіку працаваў грамадскі транспарт. Было відавочна, што сталічныя службы з прыборкай снегу не спраўляюцца, нягледзячы на значную колькасць тэхнікі і людзей на вуліцах. Кухараў заявіў, што прыборку снега ўскладнялі ДТЗ і вялікая колькасць машын на вуліцах у гадзіну пік.

Чакалася, што Лукашэнка абрынецца з крытыкай на Уладзіміра Кухарава. Аднак гэтага не адбылося. Вось што сказаў кіраўнік дзяржавы:

"Зімы заўсёды былі не зімамі. А ў гэтым годзе сапраўдная зіма. Асабліва сёння! Калі тэмпература, няхай, як здавалася б, не вельмі нізкая, 10-15 градусаў [марозу], але моцны вецер і снег.

Такога я ўжо даўно не памятаю. Ну, нечаканасць для нас у тым, што людзі скардзяцца (мы маніторым інтэрнэт), па ўсіх каналах скардзяцца, што мы не паспяваем расчышчаць там завулкі, двары, і ледзь не падыход да дома і пад'езда кожнага чалавека... Вядома, нас можна крытыкаваць, але ў такія надзвычайныя моманты трэба, каб людзі самі падключыліся да прыборкі [снегу]. Але ж вы разумееце, гэта ж горад, гэта не ў вёсцы, дзе выйшаў на вуліцу — каля плота стаіць рыдлёўка, ачысціў [тэрыторыю], не трэба нікога арганізоўваць. Чалавек самаарганізаваны ў вёсцы. Гэта яго звычайная праца. У горадзе людзей трэба арганізаваць. Калі трэба, дапамагчы інструментам. І дакладна людзям сказаць: слухайце, вось сітуацыя такая, вось гэтая тэрыторыя за вамі, а гэта мы вам будзем чысціць.

Гэта значыць пытанне ў арганізацыі справы. ЖКГ, ЖКУ, ЖКА і кіраўнікі адміністрацыі [раёнаў сталіцы], у нас іх дзевяць, і апараты, усіх іх трэба вывесці для арганізацыі. І так па ўсіх накірунках".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі