Лукашэнка — пра Бабарыку: "Ды пляваць я хацеў на такіх канкурэнтаў!"
12 лютага Аляксандр Лукашэнка абрынуўся на Усебеларускім народным сходзе на палітвязня Віктара Бабарыку.
"Усе парацца з нагоды Бабарыкі, — эмацыйна гаварыў ён. — Ах, канкурэнт прэзідэнта, пасадзілі. Ды пляваць я хацеў на такіх канкурэнтаў! У Турцыі ўласнасць набудаваў, тут асабнякі, ніхто не жыве так, як ён: аўтамабілі, дамы. Дзяцей уцягнуў у гэта. Паадкрываў прадпрыемствы. Што вам яшчэ трэба?! Я што, павінен спакойна на гэта глядзець?". Яго словы сход сустрэў апладысментамі.
Як вядома, суд па гучнай "справе Белгазпрамбанка", па якой праходзіць былы старшыня яго праўлення, Віктар Бабарыка, пачнецца ў Мінску 17 лютага. Яго вінавацяць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і "адмыванні" грошай. Бабарыка сваёй віны не прызнае. Ён знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020-га. За кратамі знаходзіцца і сын Віктара Бабарыкі Эдуард.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.