Лукашэнка пра брудную нафту: мы найбольш пацярпелі, а нам толькі $20 мільёнаў?
Аляксандр Лукашэнка заклікаў кіраўнікоў беларускіх НПЗ адстойваць свае інтарэсы ў сітуацыі з пастаўкамі бруднай нафты з Расіі. Пра гэта ён заявіў падчас візіту на "Нафтан" 7 чэрвеня.
"Не трэба крычаць, наступаць і іншае, але свае інтарэсы трэба захоўваць. Але поўзаць на каленях не трэба. Трэба сядаць і па-дзелавому вырашаць", — перадае прэс-служба словы беларускага кіраўніка.
Ён распавёў, што бачыў у СМІ, як шэраг міжнародных кампаній выстаўляюць Расіі суму кампенсацыяў да 800 мільёнаш долараў. "Але мы больш за ўсё пацярпелі. А нам кажуць: ну, што там беларусы — яны нічога не страцілі. Як так?! Таму трэба сачыць і глядзець, чаму яны, напрыклад, плацяць 800 мільёнаў долараў шкоды, а мы больш за ўсіх пацярпелі, але 20 мільёнаў долараў?" — абурыўся Лукашэнка.