Лукашэнка прадаў “Мотавела” за 24 мільёны долараў
Сёння стала вядома пра падпісанне дамовы аб продажы мінскага прадпрыемства “Мотавела”. Пра гэта паведаміў “Інтэрфакс”.
99,27% акцый, што належылі дзяржаве, прададзеныя аўстрыйскай фірме “АТЕС Holding GmbH”.
Нагадаем, сёлета 26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб продажы “Мотавела” амаль за 24 мільёны долараў і гарантыю інвестыцый у гэтае прадпрыемства ў памеры 20 мільёнаў долараў.
Тады прэідэнт загадаў ураду ў тэрмін да 1 верасня 2007 года скласці і падпісаць дамову з пакупніком. Як адзначалася ва ўказе, згодна з умовамі дагавора завод павінен захаваць сваю спецыялізацыю і гандлёвую марку.
Акрамя таго, аўстрыйская фірма бярэ на сябе запазычанасць прадпрыемства дзяржаве ў памеры 18 мільярдаў 300 мільёнаў рублёў.
Фота — www.flickr.com