Лукашэнка пракаментаваў прапановы місіі МВФ: Ніякай алергіі!

Лукашэнка пракаментаваў прапановы місіі МВФ: Ніякай алергіі!

17 лістапада адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком місіі Міжнароднага валютнага фонда па Беларусі Пітэрам Долманам. Як вядома, эксперты працавалі ў нашай краіне на працягу дзесяці дзён. Ад іх высноваў залежыць, ці атрымае Беларусі жаданы крэдыт — 3 млрд долараў.

Лукашэнка адзначыў, што азнаёміўся з прапановамі МВФ па перспектывах адносінаў з Беларуссю і па асноўных момантах будучай праграмы. Паводле яго слоў, ніводзін пункт не выклікаў у яго "ніякага адарвання, ніякай алергіі". Лукашэнка лічыць, што прапановы фонда заснаваныя на абсалютна аб'ектыўных законах эканомікі, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, МВФ чакаў ад нашай краіны структурных рэформаў эканомікі. Ці будуць яны, пакуль незразумела. Кіраўнік дзяржавы сёння гаварыў пра тое, што Беларусь гатовая рэалізаваць прапановы МВФ у самыя кароткія тэрміны, але, відаць, не ў тыя, якія прапанавалі эксперты. "Пытанне толькі ў адным — у тэрмінах", — падкрэсліў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што, падабаецца МВФ гэта ці не, але ўлады Беларусі не будуць "ламаць тую схему сацыяльнай дзяржавы, якая намі выпрацавана".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі