Лукашэнка: Прапановы МВФ будзем рэалізоўваць, як бы ні было складана

Лукашэнка: Прапановы МВФ будзем рэалізоўваць, як бы ні было складана

Беларусь і надалей не будзе даваць невыканальных абяцанняў заходнім партнёрам. Такую заяву ў панядзелак зрабіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Кіраўнік дзяржавы гаварыў, што наша краіна заўсёды шчырая на міжнароднай арэне са сваімі партнёрамі, выконвае абяцанні, як бы ні было складана і цяжка. Лукашэнка згадаў Міжнародны валютны фонд. Як вядома, улады Беларусі спадзяюцца атрымаць ад яго так неабходны крэдыт — 3 млрд долараў. Аднак сёння Аляксандр Лукашэнка без энтузіязму адзначыў: "Калі пойдуць на падтрымку Беларусі, пра якую мы запытвалі, — дзякуй, не пойдуць, значыць, не пойдуць... Але весці перамовы з імі трэба з улікам нашых пазіцый, таго, што мы таксама ім абяцалі".

У чарговы раз кіраўнік дзяржавы сказаў, што МВФ не ўносіць незразумелых ці непатрэбных прапановаў. "Мы будзем рэалізоўваць іх прапановы, як бы ні было складана", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што кіраўніцтва Расіі падтрымае эканоміку Беларусі. Ці гэта будзе крэдыт, ці нейкія іншыя формы дапамогі, ён не ўдакладніў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі