Лукашэнка правядзе нараду па лібералізацыі візавага рэжыму

Лукашэнка правядзе нараду па лібералізацыі візавага рэжыму

У чацвер, 11 студзеня, Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду па лібералізацыі візавага рэжыму, інфармуе сайт sb.by. За год магчымасцю наведаць нашу краіну без візы скарысталіся амаль 80 тысяч чалавек. Улады хочуць гэтую лічбу істотна павялічыць.

Як вядома, пры ўездзе ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт для жыхароў 80 краін свету дзейнічае 5-дзённы бязвізавы рэжым. Мяркуецца, што тэрмін сёлета будзе павялічаны. Прапановы па далейшай лібералізацыі візавага рэжыму падрыхтаваў Савет міністраў. Між іншым прадугледжваецца значнае змякчэнне візавага рэжыму на перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.

Лукашэнка правядзе нараду па лібералізацыі візавага рэжыму
Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі