Лукашэнка прывёў на хакей сабаку, а гэта забаронена

Шпіц Умка на трыбуне / Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі
Шпіц Умка на трыбуне / Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка прывёў на хакей сабаку. Шпіц Умка сядзеў побач з ім на трыбуне падчас матчу чэмпіянату Мінска па хакеі сярод аматарскіх каманд. Нібыта Лукашэнка "пасля ўласнай трэніроўкі застаўся паглядзець і пазаўзець".

Адбылося гэта на мінскай "Алімпік Арэне". "Зеркалу" ў службе аховы спартыўнага комплексу сказалі, што з жывёлай яны заўзятара не прапусцяць. Праўда, ва ўнутраных правілах арэны такія выпадкі не згадваюцца. Забарона ж ёсць у Правілах утрымання хатніх сабак і катоў у населеных пунктах. Яны забараняюць заходзіць з жывёламі на тыя ж стадыёны. Выключэнне ёсць толькі для сабак-павадыроў. Зразумела, што да адміністрацыйнай адказнасці Лукашэнку ніхто не прыцягне. А калі б паспрабавалі, ён заўсёды можа назваць Умку "павадыром".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі