Лукашэнка прызначыў кіраўніком Канстытуцыйнай камісіі Пятра Міклашэвіча

Лукашэнка прызначыў кіраўніком Канстытуцыйнай камісіі Пятра Міклашэвіча

Аляксандр Лукашэнка прызначыў кіраўніком Канстытуцыйнай камісіі Пятра Міклашэвіча, старшыню Канстытуцыйнага суда Беларусі, паведамляе БЕЛТА. Агулам у склад гэтай структуры ўвайшлі 36 чалавек. Яны прысутнічалі 15 сакавіка на сустрэчы з Лукашэнкам.

Канстытуцыйная камісія будзе распрацоўваць прапановы па змене Канстытуцыі, пра што ўжо так шмат гаварыў і абяцаў Аляксандр Лукашэнка. Да 1 жніўня дакумент мусіць атрымаць кіраўнік дзяржавы, паля чаго будзе прызначаны рэферэндум.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі