Лукашэнка расказаў, якая ў яго ёсць умова для АБСЕ

Лукашэнка расказаў, якая ў яго ёсць умова для АБСЕ

Беларусь будзе для АБСЕ добрай апорай у цэнтры Еўропы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 студзеня на сустрэчы са спецпрадстаўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам, перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка прапанаваў працэс для змяншэння напружанасці ў Еўропе правесці нейкі працэс, умоўна названы "Хельсінкі-2". "Каб вядучыя краіны планеты, якія ўваходзяць у АБСЕ, селі за стол перамоваў і абмеркавалі далейшыя дзеянні па зніжэнні напружанасці на еўрапейскім кантыненце", — патлумачыў кіраўнік дзяржавы сваю думку.

Лукашэнка запэўніў, што Беларусь гатовая мець самыя добрыя адносіны з АБСЕ. Пры гэтым ён падкрэсліў, што мае адну ўмову. "Умова адна: мы — суверэнная незалежная краіна, і як любая іншая краіна, як і ваша родная Швецыя, мы не можам пагадзіцца ці дапусціць, каб нас дзесьці штурхалі ў спіну, пануквалі намі, вучылі нас", — заявіў беларускі кіраўнік.

У сваю чаргу Кент Харстэд нагадаў, што прыязджаў у Беларусь ужо неаднаразова: 25 гадоў таму ў якасці студэнта, потым у якасці прадстаўніка ЮНІСЕФ, а пазней неаднаразова — у якасці прадстаўніка АБСЕ. Ён падзякаваў кіраўніку дзяржавы за паспяховае правядзенне ў Мінску летняй сесіі ПА АБСЕ ў ліпені 2017 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі