Лукашэнка расказаў, які заробак павінны плаціць на прыватных прадпрыемствах

Аляксандр Лукашэнка / Reuters published by Euroradio
Аляксандр Лукашэнка / Reuters published by Euroradio

Наведваючы 10 ліпеня мінскі завод "Атлант", Аляксандр Лукашэнка раптам даручыў ураду прывязаць заробкі на прыватных прадпрыемствах да сярэдняга заробку на 10 "вядучых" прадпрыемствах Беларусі.

"Я прашу рэалізаваць, каб узялі на кантроль. Урад павінен рэалізаваць. Я думаў пра зарплату, як будзем рухацца далей. Трэба ўзяць прыкладна дзесяць вядучых прадпрыемстваў краіны. Дапусцім, "Атлант", МАЗ, БелАЗ, якія маюць самы высокі ўзровень заробкаў. Наверсе — самая высокая, дзясятае — ніжэй. Узяць сярэдні заробак гэтых дзесяці і давесці да выканання ўсіх прыватнікаў", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

"Прыватныя прадпрыемствы не могуць плаціць ніжэйшую зарплату сваім работнікам і падначаленым спецыялістам, чым дзесяць вядучых прадпрыемстваў. Такім чынам мы пракантралюем і заработную плату ў тых, хто сябе лічыць "свабодным ад усяго", — дадаў кіраўнік Беларусі.

Цікава, што пералічаныя Лукашэнкам дзяржпрадпрыемствы не з'яўляюцца топавымі па заробках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі