Лукашэнка расказаў, за каго галасаваў на мясцовых выбарах
Пасля галасавання на мясцовых выбарах Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам, за каго галасаваў.
"У нас тайнае галасаванне, не гавораць, за каго. Але мушу вам намёк зрабіць: за дзеючага чалавека, які працуе і прыносіць карысць нашай дзяржаве. Гэта галоўны матыў для мяне як прэзідэнта, і іншага матыву, напэўна, быць не можа. Таму за актыўнага, дзеючага, працуючага чалавека", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.
Як паведамлялася, Лукашэнка галасаваў на ўчастку №1 Вяснянскай выбарчай акругі №39 Цэнтральнага раёна Мінска. Журналістаў недзяржаўных СМІ на ўчастку не акрэдытавалі.